Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Музычна-спартыўнае свята «Будзем мы салдатамі!»

21.02.2020

Сёння віншаваць мы рады

З асаблівым святам мужчын.

Бо сягоння свята слаўнай даты

І ён у годзе такі адзін.

З такіх выдатных слоў у ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» 21 лютага 2020 года пачалося музычна-спартыўнае свята «Будзем мы салдатамі!» у сярэдніх групах № 1 і № 2, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Свята падрыхтавалі кіраўнік фізічнага выхавання Цішчанка Людміла Анатольеўна і музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна. Бо ў кожнай сям'і ёсць абаронцы Айчыны – гэта і дзядулі, і старэйшыя браты, і вядома ж, любімыя таты. Любое свята ў дзіцячым садзе – гэта радасць, весялосць, імпрэза, якое падзяляюць як дзеці, так і дарослыя.

На пачатку свята дзеці павіншавалі сваіх любімых тат і дзядуляў – прачыталі ім вершы і выканалі песні: «23 лютага» i «Пра дзядулю», пасля чаго ўсіх прысутных чакала займальнае знаёмства з казачнымі персанажамі – дамавіком Кузей (кіраўнік фізічнага выхавання Цішчанка Л.А.) і Натаніяй (выхавальнік дашкольнай адукацыі Ільюкевіч Т.В.). У перапынках паміж музычнымі нумарамі, выхаванцы прымалі ўдзел у эстафетах: «Перадай боепрыпасы», «Баявая трывога». «Варым кашу», «Пераплываючы раку» і з велізарным запалам спаборнічалі ў хуткасці і спрыту. Актыўнымі былі і таты, якія прынялі ўдзел у эстафетах «Па акопах– агонь», «Даставіць данясенне» і рухомай гульні «Выратавальны круг».

Пад канец свята ў падарунак сваім родным дзядулям і татам дзяўчынкі падарылі спартыўны танец «Рознакаляровыя стужачкі», а хлопчыкі – танец «Вясёлыя марачкі».

Дзеці паказалі свой спрыт і цягавітасць. Цікава падабраныя заданні не пакінулі абыякавымі ні самых сарамлівых дзяцей, ні самых сур'ёзных пап. Усе ўдзельнікі былі добра падрыхтаваны і таму не было не пераможцаў ня тых, хто прайграў.

Усе атрымалі эмацыйны зарад і станоўчыя эмоцыі, а хлапчукі – жаданне служыць і абараняць сваю Радзіму! А ў падарунак дарагім сваім дзядулям і татам дзеці ўрачыста ўручылі паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі.

Мы дзякуем усім бацькоў прысутных і якія прынялі ўдзел у гэтым свяце!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы