Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень бяспекі дарожнага руху

20.02.2020

20 лютага 2020 года ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшоў Дзень бяспекі дарожнага руху, яго мэта - прывіццё навыкаў бяспечных паводзін на дарогах; замацаванне ведаў правілаў дарожнага руху.

Асноўныя формы работы з выхаванцамі малодшых груп у гэты дзень: сумеснае з выхавальнікам сузіраньне малюнкаў, ілюстрацый, гутаркі, падчас якіх дзеці вучацца разумець значэнне слова «небяспека».

Гульня - гэта вядучы від дзейнасці дзіцяці. У сюжэтна-ролевай гульні «Скрыжаванне» выхаванцы сярэдніх груп замацавалі атрыманыя веды аб правілах дарожнага руху.

Выхаванцы старэйшых груп на занятку па адукацыйнай вобласці «Дзiця і грамадства» на тэму: «Такія розныя машыны» пашырылі свае веды аб транспартных сродках, іх значэнні і функцыях.

Дзень бяспекі дарожнага руху забяспечвае для выхаванцаў замацаванне ведаў бяспечных паводзін на дарозе.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы