Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Музычная забава «Мы вясну гукаем!»

11.04.2024

У нашай дзіцячай установе ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Гацавічы» кожны чацвер месяца праводзіцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень дзеці і дарослыя стараюцца размаўляць на беларускай мове, выхавальнікі праводзяць заняткі, гутаркі, чытаюць казкі, на музычных занятках дзеці спяваюць беларускія папеўкі і песні, танцуюць танцы, гуляюць у беларускія гульні.

А яшчэ ў садку праводяцца музычная фальклёрныя забавы, такія як «Прылёт буслоў», «Дажынкі», «Каляды», «Вялікдзень», “Мы вясну гукаем!».

У прыгожа прыбранай зале прайшла забава «Мы вясну гукаем!», у якой прымалі ўдзел дзеці старэйшых груп дзіцячага сада. У госці да гаспадыні, ролю якой выконвала, Валасюк Людміла Мікалаеўна, прыйшлі дзеці, якія вершамі і заклічкамі, песнямі «Мы вясну гукаем» заклікалі ў госці вясну-красну, ролю якой выконвала выхавацель Бобка Зарына Уладзіміраўна.

Дзеці разам з вясной вадзілі карагоды «Вясна-наставала», спявалі беларускія песні «Прыйшла вясна», «Зайграй жа мне дударочку», «Шпак».

Вясна прынесла дзяўчынкам сонейка агеньчыкі, жоўтыя праменьчыкі, стужкі, з якімі Вясна, разам з дзяўчынкамі танцавалі карагод «Веснавое сонейка». А хлопчыкам Вясна прынесла дудкі, каб весела гралі, ды Вясну забаўлялі. Хлопчыкі гралі «Беларускую польку». А яшчэ, з Вясной весела гулялі ў розныя гульні: «Грушка», «Запусці кола», «Ручайкі», затым Вясна пачаставала дзяцей прысмакамі, смачнымі птушачкамі.

Сябры, давайце ж размаўляць і спяваць на нашай роднай беларускай мове, берагчы, любіць і шанаваць яе так, як любілі яе нашы продкі.

Музычны кіраўнік

Дзегцярова Людміла Іосіфаўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы