Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

10.02.2020

У перыяд з 1 снежня 2019 года па 20 студзеня 2020 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон». Конкурс праводзіўся галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры ўдзеле упраўленняў, аддзелаў па адукацыі гаррайвыканкамаў і адміністрацый Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста, Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесiянальнай адукацыi.

Для ўдзелу ў абласным этапе было заяўлена 206 прац.

Дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны пераможцы конкурсу:

у намінацыі «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў»:

дыпломам I ступені – ДУА «Яслі-сад № 21 г. Брэста»;

дыпломам II ступені – ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы» і ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Пінска»;

дыпломам III ступені – ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы», «Гном-эканом і яго сябры», музычны кіраўнік Жыгун Ніна Іванаўна, каманду «Вялікія надзеі» ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»;

у намінацыі «Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў (ўлётка)»:

дыпломам I ступені – «Энергазберажэнне – гэта стыль жыцця!», аўтарскі калектыў ДУА «Спецыяльны дзіцячы садок № 17 для дзяцей з парушэннем зроку г. Пінска»;

дыпломам II ступені – «Пінгвіненак Беражонак», аўтар Лукуть Іван, выхаванец ДУА «Навасёлкаўскі дзіцячы сад» Ляхавіцкага раёна;

дыпломам III ступені«Эканомія – справа кожнага», аўтар Крыпиневич Арцём, навучэнец ДУА «Ляхавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» Іванаўскага раёна, «Няхай заўсёды будзе чыста!», аўтар Мініч Варвара, выхаванка ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы», педагог Літвіновіч Паліна Аляксандраўна.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы