Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Тыдзень псіхалогіі. Пятніца – настрой чырвонага колеру

07.02.2020

Пятніца, 7 лютага 2020 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзіў у настроі чырвонага колеру (захапленне, бадзёрасць). Усе педагогі і выхаванцы былі апранутыя ў вопратку з элементамі чырвонага колеру.

У 09.00 гадзін прайшла забаўка «Смайлікі». Кожная група рыхтавалася да закрыцця тыдня псіхалогіі па-асабліваму. Ва ўсіх узроставых групах прайшлі цікавыя заняткі па Арт-тэрапіі, інтэрактыўныя гульні: «Смайлікі размінаюцца», «Малюем смайлік», «Пакуль лётае Смайлік ...», «У Смайлікаў поўна сяброў».

На заключным свяце Тыдня псіхалогіі ўсе групы былі ўзнагароджаны сувенірамі, сімволікай смайлаў, цукеркамі, а таксама граматамі ў намінацыях:

1 малодшая група № 1 – «Самая дружная», 1 малодшая група № 2 – «Самая творчая», 2 малодшая група – «Самая кемлівая», сярэдняя група № 1 – «Самая стыльная», сярэдняя група № 2 – «Самая добразычлівая», старэйшая група № 1 – «Самая энергічная», «старэйшая група № 2 – «Самая добрая», спецыяльная малодшая група для дзяцей з ТНР – «За ўменне сябраваць», спецыяльная сярэдняя група для дзяцей з ТНР – «Самая эмацыйная», спецыяльная старэйшая група для дзяцей з ТНР – «Самая кемлівая».

За час правядзення Тыдня псіхалогіі ў дашкольнай установе, мы ўбачылі поспехі дзяцей, пазітыўнае настрой педагогаў і бацькоў, у іх павысілася цікавасць да свету дзіцяці і да псіхалогіі.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы