Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Тыдзень псіхалогіі. Чацвер – настрой зялёнага колеру

06.02.2020

Чацвер, 6 лютага 2020 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзіў у настроі зялёнага колеру (зносіны, сяброўства). Усе педагогі і выхаванцы былі апранутыя ў вопратку з элементамі зялёнага колеру.

У 9.00 гадзін у музычнай зале прайшла забаўка «Сіла радасці» для выхаванцаў старэйшых груп № 1 і № 2. Дзеці расказвалі вершы пра зялёны колер, прымалі ўдзел у гульнях і практыкаваннях: «Адгадай, што я раблю», «Назаві і паўтары», «Хто схаваўся ў малюнку», «Эмоцыі», «На што падобны настрой».

У 13.15 гадзін адбылася педагагічная гасцёўня. Заняткі з элементамі трэнінгу прайшлі на тэму: «Усё ў тваіх руках» і былі накіраваны на згуртаванне педагагічнага калектыву, на ўмацаванне псіхалагічнага здароўя педагога, эмацыйную ўстойлівасць, упэўненасць у сабе, добразычлівыя адносіны адзін да аднаго. Педагогі актыўна прымалі ўдзел у практыкаваннях: «Як цябе завуць?», «Падыдзі да мяне бліжэй, я хачу цябе абняць», «Піяніна», «Я, – пра мяне»,«Подых»,« А за што? а проста так!». Пасля заканчэння занятка, кожнаму ўдзельніку прапаноўвалася завяршыць фразу: «Мне сёння ...» і адказаць на пытанне: «Ці апраўдаліся чаканні ад заняткі, фотасесіяй і чаяваннем з тортам?»

У 17.15 гадзін прайшла бацькоўская гасціная на тэму: «Майстар-клас па развіццю дробнай маторыкі для дзяцей і бацькоў».


 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы