Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Тыдзень псіхалогіі. Аўторак – дзень настрою сіняга колеру

04.02.2020

Аўторак, 4 лютага 2020 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзіў у настроі сіняга колеру (спакой). Усе педагогі і выхаванцы былі апранутыя ў вопратку з элементамі сіняга колеру.

У першай палове дня, Кнурэнка Лілія Іосіфаўна, педагог-псіхолаг, правяла псіхалагічную гульню для дзяцей спецыяльнай малодшай і малодшай груп «Чароўны кветачка», у якой выхаванцам давялося прайсці выпрабаванні, паласу перашкод, паўдзельнічаць у практыкаваннях і эцюдах каб «вызваліць ад чар» сэрца выхавальнікаў. Самыя актыўныя дзеці былі ўзнагароджаны смайлікамі.

У другой палове дня была праведзена бацькоўская гасцёўня з бацькамі старэйшых груп № 1 і № 2 на тэму «Псіхалагічныя асаблівасці дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту».

На працягу ўсяго дня педагогі і памочнікі выхавальнікаў прымалі ўдзел у псіхалагічнай гульні «Таемны сябар», у якой неабходна было напісаць і адправіць лісты з пажаданнямі сваім калегам. Падпісвацца ў лістах было неабавязкова. Гульня спрыяла псіхалагічнай разгрузцы, павышэнню агульнага пазітыўнага эмацыйнага тонусу, развіццю талерантнасці, дабрыні і узаемападтрымкі.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы