Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Тыдзень псіхалогіі. Панядзелак – дзень настрою жоўтага колеру

03.02.2020

3 лютага ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» пачаўся Тыдзень псіхалогіі. Педагогі і выхаванцы падкрэслілі свой настрой адзеннем і атрыбутамі з элементамі жоўтага колеру (весялосьць, радасць). Выхаванцы ўсіх узроставых груп чыталі вершы пра жоўтым колер.

Галоўны герой панядзелка Сонейка запрасіў выхаванцаў 1 малодшых груп № 1 і № 2, спецыяльнай малодшай групы ў лялечны тэатр на прадстаўленне «Як зайка да дзяцей у госці ішоў», дзе рабяты змаглі пазнаёміцца з Дабром і Злом, Ветлівасцю і Грубасцю. Таксама праводзілася забаўка «Знайка і маляты», на якім былі праведзены гульні: «Сонейка», «Далонькі», «Сухі душ» і псіхалагічныя гульні.

Для выхаванцаў спецыяльнай старэйшай групы з мэтай вывучэння настрою была праведзена забаўляльная праграма «Вясёлка настрою». Былі праведзены гульні «Люстэрка», «Дакраніся да ...», «Хто больш дасць адказаў», таксама адбыўся прагляд і абмеркаванне мультфільма «Ох і Ах», праведзены пальчыкавыя гульні, флэшмоб «Смайлікі».

Для рабят ўсіх узроставых груп Кнуренка Лілія Іосіфаўна, педагог-псіхолаг, арганізавала гульню «Я – Усезнайка». Знайка задавала пытанні дзецям, а выхаванцы атрымлівалі салодкія прызы за цікавыя адказы.

У 17.15 прайшла бацькоўская гасцёўня, для бацькоў сярэдніх груп № 1 і № 2 на тэму «Шчаслівыя бацькі». Бацькі актыўна прымалі ўдзел у гутарцы, задавалі пытанні і кожны бацька падзяліўся марай пра будучыню свайго дзіцяці.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы