Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Спартыўнае свята «Юныя выратавальнікі-пажарныя»

28.10.2020

28 кастрычніка 2020 года ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшло спартыўнае свята «Юныя выратавальнікі-пажарныя», прысвечанае правілам пажарнай бяспекі і прафесіі выратавальнік, у якім прынялі ўдзел выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп.

Мэта свята: замацаваць веды дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі і правілах паводзін пры пажары. Бо самае галоўнае здароўе і бяспека дзяцей.

У пачатку мерапрыемства з выхаванцамі была выкананая рытмічная гімнастыка, каб падрыхтавацца да спаборніцтваў. Далей дзеці адгадвалі загадкі, паказваючы свае веды аб правілах пажарнай бяспекі. Свае сілы і шпаркасць прадэманстравалі тры каманды «Выратавальнікі», «Пажарныя», «Меддапамога». Выхаванцы старэйшых груп прымалі ўдзел у наступных эстафетах: «Расчыстка тэрыторыі», дзе праявілі свой спрыт. У эстафеце «Пажарныя зборы», неабходна было сабраць усе прадметы неабходныя выратавальніку-пажарным. Усе выхаванцы паспяхова справіліся і праявілі сваю цягавітасць і кемлівасць. У эстафеце «Патушы агонь», дзецям неабходна было прабегчы з вядзерцам да «агню» і патушыць яго. Дзякуючы гэтай эстафеце выхаванцы паказалі, якія яны вынослівыя і спрытныя. Эстафеты былі падрыхтаваныя кіраўніком фізічнага выхавання Цішчанка Людмілай Анатолеўнай.

Паміж эстафетамі кіраўнік фізічнага выхавання Бобка Яўгенія Сяргееўна з выхаванцамі сярэдніх груп правяла рухомыя гульні «Вада і іскрынкі", "Ня гуляй з агнём».

У завяршэнні мерапрыемства з усімі дзецьмі была праведзена гульня на ўвагу «тупаем, хлопаем». На працягу ўсяго мерапрыемства выхаванцы былі актыўнымі. З велізарным задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх эстафетах і гульнях. А самае галоўнае атрымалі зарад бадзёрасці і замацавалі свае веды па правілах пажарнай бяспекі.

За свае старанні і імкненне да перамогі ўсе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны медалямі «Юный спасатель».

Кіраўнік фізічнага выхавання

Цішчанка Людміла Анатольеўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы