Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень здароўя «Усе мы весела граем і здароўе захоўваем»

03.02.2020

Дзень здароўя ў нашым дзіцячым садзе – гэта не проста частка выхаваўчай працы, гэта яшчэ і свята для дзяцей.

Рэгулярнае правядзенне падобных дзён спрыяе ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя, фарміраванні каштоўнасных адносін да здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў.

29 студзеня 2020 года ДУА «Яслі-сад №4 г. Ганцавічы» прайшоў Дзень здароўя пад назвай «Разам весела граем і здароўе захоўваем». Пачаўся ён з ранішняй гімнастыкі.

У плыні дня ва ўсіх групах праводзіліся цікавыя, займальныя гутаркі, рухомыя гульні, чытанне мастацкай літаратуры; завучванне прыказак, прымавак пра здароўе, сузіраньне ілюстрацый, карцін пра здароўе, накіраваныя на фарміраванне ўяўленняў пра здаровы лад жыцця, захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя.

У музычна-спартыўнай зале на спартыўнае мерапрыемства сабраліся дзеці ўсіх узроставых груп. У госці да выхаванцаў прыходзілі персанажы «ОХ» і «АХ», ролі якіх выконвалі музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна і кіраўнік фізічнага выхавання Цішчанка Людміла Анатольеўна. Дзеці разам з героем «АХ» з дапамогай гульняў, эстафет, спартыўнага флэшмобу, зарадкі дапамаглі персанажу «ОХ» вылечыцца і стаць энергічным, здаровым, вясёлым і моцным.

Выхаванцы дашкольнай установы атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою, а так жа даведаліся шмат новага і цікавага.

Дзякуючы фізкультурна-аздараўленчай працы, якая вядзецца ў нашым дашкольнай установе, мы прапагандуем здаровы лад жыцця. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы далучаюць да здаровага ладу жыцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы