Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Адзіны дзень ведаў ПДР

21.10.2020

21 кастрычніка 2020 года аддзяленне ДАІ аддзела ўнутраных спраў праводзіць Адзіны дзень ведаў ПДР. У рамках мерапрыемстваў гэтага дня ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшлі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі на дарогах. З супрацоўнікамі дашкольнай установы праведзена лекцыя-гутарка на тэму: «Прафілактыка траўматызму і гібелі людзей у Брэсцкай вобласці». Выхаванцы дашкольнай установы, з дапамогай педагогаў, паўтарылі правілы паводзін на дарозе, здзейсніўшы невялікую экскурсію па вуліцах горада Ганцавічы. Яны разгледзелі святлафор, пешаходны пераход, скрыжаванне і замацавалі свае веды ў дзеянні. Вось такі насычаны атрымаўся Адзіны дзень ведаў ПДР для дарослых і дзяцей!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы