Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы Ганцавіцкага райвыканкама з працоўным калектывам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

23.12.2019

23 снежня 2019 года адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы Ганцавіцкага райвыканкама, на чале з Сарокавым Сяргеем Вітальевічам, намеснікам старшыні Ганцавіцкага райвыканкама, з працоўным калектывам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы». Тэмай сустрэчы была «Рэалізацыя жыллёвай палітыкі ў Брэсцкай вобласці і Ганцавіцкім раёне». У ходзе сустрэчы калектыў пазнаёміўся з механізмам прадастаўлення льготных крэдытных рэсурсаў у рамках Указа № 13, з механізмам прадастаўлення Субсідый у рамках Указа № 240, з механізмам адкрыцця крэдытных ліній і многімі іншымі пытаннямі.

Работнікі дашкольнай установы змаглі задаць шэраг пытанняў, якія тычацца добраўпарадкавання і атрымалі на іх вычарпальныя адказы ад зацікаўленых службаў.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы