Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

80-годдзе сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна

09.10.2020

9 кастрычніка 2020 года ў Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня ўтварэння сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна. У ходзе мерапрыемства ўзнагародзілі лепшых педагогаў раёна, гучалі словы падзякі ў адрас усіх настаўнікаў Ганцаўшчыны.

На ўрачыстым мерапрыемстве Граматай Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана Гарагляд Людміла Іванаўна, загадчык ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы», за актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сацыяльнага партнёрства, працу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

Ганаровай Граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана Заяц Вольга Мікалаеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы», за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы