Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Дзень бяспекі дарожнага руху

19.12.2019

19 снежня 2019 года ў ДУА «Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» прайшоў Дзень бяспекі дарожнага руху, Яго мэта - прывіццё навыкаў бяспечных паводзін на дарогах; замацаванне ведаў правілаў дарожнага руху. Выхаванцы ўжывалі веды, атрыманыя раней у практычнай дзейнасці праз рухомыя і дыдактычныя гульні.

Выхавальнікі другіх малодшых груп правялі з дзецьмі гутаркі, у якіх паўтарылі значэнне сігналаў святлафора, а так жа нагадалі пра важнае значэнне флікераў і ўсіх святловяртальных элементаў для бяспечнага перамяшчэння па вуліцах у цёмны час сутак. У дыдактычных гульнях: «Святлафор», «Збяры святлафор», «Можна-нельга» ў выхаванцаў сярэдніх груп фармаваліся ўмення бяспечных паводзін у месцах, небяспечных для жыцця і здароўя. Буйна-маштабнай гульне «Скрыжаванні» аддаюць перавагу хлопчыкі старэйшых груп. Вадзіцелі машын, у ролі якіх выступалі як хлопчыкі, так і дзяўчынкі, прадэманстравалі веды сігналаў святлафора і дзеянні, якія неабходна выконваць.

Дзень бяспекі дарожнага руху - гэта эфектыўная форма работы па фарміраванні ў дзяцей бяспекі жыццядзейнасці і ведаў правілаў дарожнага руху.

Кононович Людмила Михайловна,

 воспитатель специальной старшей группы для детей с ТНР

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы