Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Алея педагагічнай славы ветэранаў педагагічнай працы

02.10.2020

Алея педагагічнай славы ветэранаў педагагічнай працы, прысвечаная 80-годдзю з дня ўтварэння сістэмы адукацыі раёна, з'явілася ў Ганцавічах напярэдадні прафесійнага свята - Дня настаўніка.

Ініцыятарам стварэння алеі педагагічнай славы выступілі аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама на чале з яго начальнікам Надзеяй Уладзіміраўнай Здрок і першасная ветэранская арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы на чале з яе старшынёй Валянцінай Адамаўнай Мурашка. Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў не толькі падтрымалі ініцыятыву, а і прынялі ўдзел у закладцы алеі.

Прадстаўніком ад ветэранаў педагагічнай працы ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» стала Турко Таццяна Лявонаўна, якая 39 гадоў, прысвяціла дашкольнай адукацыі, а таксама на працягу 16 гадоў з'яўлялася прафсаюзным лідэрам дашкольнай установы.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы