Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Лялечны тэатр і дзеці

05.12.2019

Лялечны тэатр! Калі дзеці чуюць гэтыя словы, у іх вачах загараюцца радасныя іскрынкі, чуецца вясёлы смех, і дзіцячыя сэрцы перапаўняюцца радасцю, прадчуваннем цуду. Гэта адно з самых любімых відовішчаў дзяцей дашкольнага ўзросту. Ён прыцягвае сваёй яркасцю, маляўнічасцю, дынамікай. У лялечным тэатры дзеці бачаць знаёмыя і блізкія цацкі: мішку, зайку, вожыка і інш., – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабней і цікавей. Лялькі дзеюць цуды: весяляць, навучаюць, развіваюць творчыя здольнасці дашкольнікаў, карэктуюць іх паводзіны.Лялечны тэатр нікога не можа пакінуць абыякавым, няхай гэта будзе малы ці дарослы. Калі дарослы мае зносіны з дзіцем з дапамогай цацкі, дзіцячае сэрца, як губка, убірае кожнае слова, дзіця верыць «ажывелай» цаццы і імкнецца зрабіць тое, пра што яна папросіць.

Вялікую радасць сустрэчы з казкай, дзецям дастаўляюць педагогі нашай дашкольнай установы. Раз у квартал музычная зала дзіцячага сада ператвараецца ў залу для гледачоў лялечнага тэатра. Не выключэннем стаў восеньскі дзень 28 лістапада 2019 года.

У завяршэнні выдатнай пары года восені, рабят сабрала казачніца Глаша (Кляўчэня Н.М.) на прагляд лялечнага спектакля казак «Восеньскі церамок» і «Рэпка на новы лад».

Дзеці, як зачараваныя ня зводзілі вачэй з герояў-лялек, а за шырмай персанажаў агучвалі на розныя галасы педагогі дзіцячага саду: Цішчанка Людміла Анатольеўна, Рабцэвіч Юлія Аляксандраўна, Кнуренко Лілія Іосіфаўна, Жыгун Ніна Іванаўна, Васілевіч Святлана Міхайлаўна, Бухал Вераніка Алегаўная, Заяц Вольга Мікалаеўна, Плакса Ірына Валер'еўна.

Лялечны спектакль атрымаўся павучальным, маляўнічым і цікавым. Дзеці з задавальненнем паглядзелі казку, былі актыўныя ў гульнях са казачніцай Глашай і, вядома, шчыра суперажывалі героям.

Выхаванцы доўга апладзіравалі артыстам і вярнуліся ў групы з выдатным настроем!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы