Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

22.09.2020

22 верасня 2020 года Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовая міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва. Кожны год кампанія прысвячаецца тэмам, звязаных з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту. Тэма 2020 году «Мабільнасць без шкодных выкідаў для ўсіх». Дэвізам 2020 гады стаў заклік «Выбірай на чым перасоўвацца».

У гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» прайшоў конкурс малюнкаў «Аўтамабілі і навакольнае асяроддзе», сярод выхаванцаў старэйшых і сярэдніх груп.

Галоўная ідэя конкурсу складаецца ў тым, каб менавіта наша падрастаючае пакаленне задумалася, як важна берагчы атмасферу ад забруджванняў, і што кожны з нас можа зрабіць для гэтага. Прычым менавіта дарослыя могуць не проста распавесці і растлумачыць, як можна зберагчы чыстае паветра, ці хаця б звесці да мінімуму забруджванне атмасферы на простых прыкладах, але і самі павінны паказаць асабісты прыклад.

За актыўны ўдзел у конкурсе ўсе выхаванцы атрымалі салодкія пачастункі!

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы