Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Велагонка «Самы хуткі»

18.09.2020

Няма весялей занятка на свеце,

Чым пракаціцца на ровары!

Хутчэй у шлях! Не марудзь каля парога!

Пад колам паслухмяная дарога.

У рамках правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў дашкольнай установе з выхаванцамі старэйшых і сярэдніх груп праведзена велагонка «Самы хуткі». Мэта - фармаваць асновы здаровага ладу жыцця; вучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін на вуліцы катаючыся на ровары, самакаце, ствараць радасны настрой, жаданне ўдзельнічаць у спаборніцкіх гульнях.

Старэйшыя групы змагаліся на роварах, а сярэднія - на самакатах. Па выніках мерапрыемства за спартыўныя дасягненні, уменні, шпаркасць, актыўнасць, усе ўдзельнікі велагонкі былі ўзнагароджаны медалямі.

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы