Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

17.09.2020

З 16 па 22 верасня ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» праходзіць тыдзень Еўрапейскай мабільнасці. 17 верасня 2020 г у рамках гэтага тыдня ва установе дашкольнай адукацыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы па адзіным дню бяспекі дарожнага руху.

У старэйшай групе № 1 выхавальнік Заяц Вольга Мікалаеўна правяла занятак «Незнайка - пешаход". Выхавальнік Грыбоўская Ганна Уладзіміраўна, правяла з выхаванцамі дыдактычную гульню «Знакі гэтыя запомніце дзеці!»

У музычна-спартыўнай зале для дзяцей сярэдніх груп кіраўнік фізвыхавання Бобка Яўгенія Сяргееўна правяла забаву па правілах дарожнага руху «Правілы ведай і шануй!». Мэта дадзенай забавы: прывіваць навыкі бяспечных паводзін на дарогах; паўтарыць правілы дарожнага руху; навучыць прымяняць веды, атрыманыя раней у практычнай дзейнасці праз рухомыя гульні; выхоўваць пачуццё адказнасці і асцярожныя паводзіны на вуліцах.

Выхавальнік дашкольнай установы, Дзенісеня Аліна Вітальеўна, правяла гутарку «Вялікая дарога для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак» ў 2 малодшай групе №2, а Дайлід Лідзія Канстанцінаўна, выхавальнік спецыяльнай 2 малодшай групы для дзяцей з (ТНР), арганізавала з дзецьмі гульнявую праблемную сітуацыю «Увага - дарога! ».

 

Выхавальнік Лойка Анастасія Генадзьеўна правяла вясёлыя рухомыя і дыдактычныя гульні з выхаванцамі 1 малодшай групы №1.

 

Праца па выхаванню навыкаў бяспечных паводзін дзяцей на вуліцах, дарогах праводзіцца сістэматычна, ахопліваючы ўсе віды дзіцячай дзейнасці, каб атрыманыя веды дзеці «прапускалі» праз прадуктыўную дзейнасць, а затым рэалізоўвалі ў гульнях і ў паўсядзённым жыцці, за межамі дзіцячага садка.

 

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы