Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Тыдзень спорту і здароўя ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

11.09.2020

У рамках рэалізацыі комплексу карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў «Здаровы дзіцячы сад», зацверджаных галоўным дзяржаўным санітарным урачом ГУ «Ганцавіцкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі» Поўх Максімам Пятровічам і загадчыкам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» Горегляд Людмілай Іванаўнай з 7 па 11 верасня 2020 года дашкольнай установе прайшоў «Тыдзень спорту і здароўя". Быў распрацаваны план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдня, які ахопліваў працу ў трох кірунках: з дзецьмі, з бацькамі і педагогамі.

Калектыў дашкольнай установы, сумесна са спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Муха Алёнай Міхайлаўнай і Рымор Аленай Вітальеўнай, прыклалі максімум намаганняў для таго, каб запланаваныя мерапрыемствы прынеслі шмат новых ведаў і яркіх уражанняў дзецям і дарослым. На працягу тыдня для дашкольнікаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў іх звычкі да здаровага ладу жыцця, а таксама ўменні клапаціцца пра сваё здароўе.

На групавых бацькоўскіх сходах спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі распавялі пра неабходнасць правядзення прышчэпачнай кампаніі ў дашкольнай установе, аб калектыўным імунітэце, максімальна ахопліваючы дзяцей і дарослых імунізацыяй, а таксама аб правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы ВРІ і грыпу, як у дашкольнай установе, так і ў хатніх умовах.

Тыдзень спорту і здароўя прайшоў пад дэвізам: "Мы за здаровы лад жыцця». Кожнаму дню тыдня адпавядаў свой дэвіз. Для стварэння станоўча-эмацыйнага настрою на працягу ўсяго тыдня праводзіліся аздараўленчая гімнастыка, гімнастыка пасля дзённага сну, пальчыкавая і дыхальная гімнастыкі, для прафілактыкі плоскаступнёвасці выхаванцы займаліся на дарожцы здароўя. Праводзіліся гутаркі з дзецьмі «Для чаго патрэбна зарадка», «Значэнне фiзкультурных заняткаў для захавання здароўя», «Я і маё здароўе», «Што мы робім, каб быць здаровымі» і інш.

Кожны наступны дзень быў не падобны на папярэдні. Выхаванцы з вялікім задавальненнем глядзелі мультфільмы на спартыўную тэматыку, развучвалі песні, гулялі ў рухомыя і спартыўныя гульні, удзельнічалі ў розных эстафетах, гулялі з фізкультурным абсталяваннем. З выхаванцамі другіх малодшых груп быў праведзены фізкультурны вольны час «Мы на луг пойдзем гуляць», з дзецьмі сярэдняга ўзросту «Вясёлыя гульні для дружных дзяцей», для дзяцей старэйшага ўзросту - «Гульня выдатная футбол», дзе выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўных і рухомых гульнях і эстафетах .

Два разы на тыдзень: у панядзелак і чацвер праходзілі заняткі для работнікаў садка ў фітнес-клубе «ПоЗиТиF», з выкарыстаннем фітболаў і фітнес-стужак.

На інтэрнэт-сайце спецыялісты дашкольнай установы педагог-псіхолаг Кнурэнка Лілія Іосіфаўна, настаўнік-дэфектолаг Рабцэвіч Юлія Аляксандраўна, музычны кіраўнік Жыгун Ніна Іванаўна і кіраўнікі фізічнага выхавання Бобка Яўгенія Сяргееўна і Цішчанка Людміла Анатольеўна, размясцілі кансультацыі для бацькоў. У музычна-спартыўнай зале была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў і фатаграфій на тэму: «Куток здароўя».

Актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах сумесна з дзецьмі прыняў і калектыў дашкольнай установы. Так кіраўнікі фізічнага выхавання правялі Дзень здароўя для супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі, дзе выхавальнікі спаборнічалі ў каманднай эстафеце, а так жа змагаліся за перамогу ў намінацыях: «Самы трывалы», «Самы хуткі» - пераможца выхавальнік Плакса Ірына Валер'еўна; «Лепшы скакун» - пераможца музычны кіраўнік Жыгун Ніна Іванаўна; «Самы трапны» - пераможца выхавальнік Курылік Ганна Рыгораўна. Гэты дзень прынёс шмат станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і добрага настрою не толькі дарослым, але і дзецям-заўзятарам.

Дзень здароўя прайшоў і для дзяцей пад назвай «За здароўем у дзіцячы сад». Дзяцей сустракалі героі: Весялінка, Ігрулька, і Пятрушка. Выхаванцы розных узростаў з задавальненнем прымалі ўдзел у заданнях, гульнях, эстафетах, якія падрыхтавалі вясёлыя персанажы. Фіналам Дня здароўя было ўзнагароджанне груп Ганаровымі граматамі.

У рамках Тыдня спорту і здароўя прайшла акцыя «Мы выбіраем здаровы лад жыцця», з мэтай агітацыі выхаванцы сумесна з педагогамі раздавалі падрыхтаваныя інфармацыйныя ўлёткі бацькам.

Завяршальны дзень тыдня прайшоў пад дэвізам: «За здароўем сачы рэгулярна, быць здаровым заўсёды папулярна!». У гэты дзень былі падведзены вынікі ўсіх мерапрыемстваў. За перамогу ў асабістым заліку і за актыўны ўдзел, ва ўрачыстай абстаноўцы, супрацоўнікам дашкольнай установы ўручаны памятныя медалі і Ганаровыя граматы.

Наша праца, накіраваная на захаванне і ўмацаванне здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, не абмяжоўваецца толькі «Тыднем спорту і здароўя". На працягу ўсяго года педагогі рэалізоўваюць задачы, накіраваныя на фарміраванне ў дашкольнікаў ўсвядомленых адносін да свайго здароўя, далучаючы дашкольнікаў да здаровага ладу жыцця, мы узбройваем іх карыснымі ўменнямі і навыкамі, выхоўваем волю для пераадолення цяжкасцяў, закладваем аснову для нармальнага жыцця без шкодных звычак.

Мы вельмі ўдзячныя бацькам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах і спадзяемся, што яна была карысная як для дзяцей, так і для дарослых. Толькі сумеснымі намаганнямі дашкольнай установы і сям'і мы можам захаваць і ўмацаваць здароўе нашых выхаванцаў.

Кіраўнікі фізічнага выхавання

ДУА "Яслі-сад №4 г. Ганцавічы»

Бобка Яўгенія Сяргееўна

Цішчанка Людміла Анатольеўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы