Государственное учреждение образования
"Детский сад № 4 г. Ганцевичи"

 

Skip Navigation Links

 

Меню раздела

 

Статистика посещений target="_blank" rel="nofollow"> Яндекс.Метрика

 

Сустрэча з пісьменнікам Аляксеем Галаскокам

16.11.2018

15 лістапада 2018 года ў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, які надоўга застанецца ў памяці як выхаванцаў так і работнікаў ясляў-сада. Паважаным госцем дашкольнай установы стаў пісьменнік Аляксей Галаскок, член Беларускага саюза пісьменнікаў.

Выхаванцы старэйшай узроставай групы с задавальненнем слухалі вершы і загадкі, напісаныя пісьменнікам, з зацікауленасцю разглядалі фотаздымкі аб яго жыцці.

Аляксей Пятровіч правёў з работнікамі ясляў-сада цікавую і пазнавальную гутарку. Па яго словам «пачынаць ратаваць мову трэба з сям'і і дзяцей». Шмат лірычных, гумарыстычных і сатырычных твораў прачытаў дарослым наш мясцовы пісьменнік.

На прыканцы сустрэчы Аляксей Пятровіч пакінуў запіс у летапісе ўстановы, а таксама — аўтограф у яго кнігах, якія меліся ў дашкольнай установе: “Гаманлівы ручаёк”, “Асенняя бліскавіца”, “З вясёлай торбы”.

 

 

 

Тел.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Детский сад № 4 г. Ганцевичи