Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

Прышчэпка ад COVID-19:пытанні і адказы

25.02.2021

У рамках рэалізацыі шматпрофільнай акцыі «Моладзь за ЗЛЖ», а таксама рэалізацыі комплексу карэкцыйных медыка-гігіенічных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў і работнікаў «Здаровы дзіцячы сад» 25 лютага 2021 года ў ДУА "Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы» адбылася сустрэча памочніка ўрача эпідэміёлага ДУ «Ганцавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Муха Алёны Міхайлаўны з калектывам дашкольнай установы. У ходзе сустрэчы спецыяліст цэнтра гігіены асвятліла наступныя пытанні: каго прышчапляюць у першую чаргу, як праходзіць вакцынацыя, якія вакцыны могуць быць выкарыстаны, калі вакцына пачынае дзейнічаць, якая працягласць імунітэту, ці можна захварэць пасля вакцынацыі, якія супрацьпаказанні, дзе зрабіць прышчэпку і многія іншыя . Усе прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні.

Кожны чалавек мае вялікія магчымасці для ўмацавання і падтрымання свайго здароўя, для захавання працаздольнасці, фізічнай актыўнасці і бадзёрасці да глыбокай старасці, таму кожны павінен разумець, што здароўе - гэта бясцэнны здабытак не толькі кожнага чалавека, але і ўсяго грамадства.

Загадчык

ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

Гарагляд Людміла Іванаўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы