Skip Navigation Links

 

Меню раздзелу

 

 

«Эстэтычнае развіццё дзяцей 4-5 гадоў сродкамі будаўнічай гульні« Дом для сяброў»

24.02.2021

24 лютага 2021 года ў ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» ў спецыяльнай групе сярэдняга ўзросту для дзяцей з ЦПМ прайшоў адкрыты прагляд сюжэтна-ролевай гульні на тэму «Эстэтычнае развіццё дзіцяці 4-5 гадоў сродкамі будаўнічай гульні «Дом для сяброў». На працягу ўсёй гульні дзеці разам з Незнайкай, які прынёс ліст ад сваіх сяброў, уключаліся ў свет будаўніцтва дамоў. Яны выконвалі ўзятыя на сябе ролі: кіроўцы, кранаўшчыка, будаўніка. Галоўным кіраўніком будоўлі быў прараб - выхавальнік дашкольнай адукацыі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ільюкевіч Таццяна Васільеўна і казачны герой Нязнайка.

Разнастайнасць неабходных атрыбутаў і матэрыялы ў гульні садзейнічалі рэалізацыі пастаўленых трыадзіных задач. Лепшаму выкананню пабудовы спрыяла пальчыкавая гімнастыка.

Дзякуючы мастацкаму слову і рэфлексіі, дзеці ацанілі сваю працу.

На думку ўсіх прысутных педагогаў сада, адкрыты прагляд падрыхтаваны і праведзены на высокім метадычным узроўні.

Выхавальнік

ДУА "Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы»

Ільюкевіч Таццяна Васільеўна

 

 

 

Тэл.: +375164662745, e-mail: ddu4@gancevichi.edu.by ©Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы